З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых людзей з прозвішчам
Гандзі .
Соня Гандзі (італ. : Sonia Gandhi ; хіндзі : सोनिया गांधी, ІРА : [sonɪjɑ gɑ:n̪d̪ʱi]; па нараджэнні Эдвіджэ Антонія Альбіна Маіна , італ.: Edvige Antonia Albina Maino ; нар. 9 снежня 1946 , Лузіяна , Вічэнца , рэгіён Венета , Італія ) — індыйскі палітык італьянскага паходжання. У 1998-2017 і 2019-2022 гадах старшыня кіруючага Аб’яднанага прагрэсіўнага альянсу і прэзідэнт галоўнай партыі Альянсу — Індыйскага нацыянальнага кангрэсу . У ніжняй Народнай палаце індыйскага парламенту Гандзі прадстаўляе Райбарэлі (штат Утар-Прадэш ) з 2004 года.
Паводле часопісу «Time » яна з’яўляецца адной са 100 найболей уплывовых асоб свету (2008). Паводле часопісу «Forbes » займала 6-е месца сярод самых уплывовых жанчын свету (2007).
Зноскі
Тэматычныя сайты Слоўнікі і энцыклапедыі Генеалогія і некрапалістыка